Гэтая кніга апавядае пра таленавітага навукоўца-хіміка, літаратара, а таксама аднаго з першых украінскіх авіятараў Пятра Франко (1890–1941). Акрамя нарысу пра яго жыццё і дзейнасць у выданні змешчаны асобныя літаратурныя творы П. Франко, у тым ліку яго успаміны пра бацьку "Іван Франко зблізу". Цалкам па-беларуску яны друкуюцца ўпершыню.
У кнізе апавядаецца пра гісторыю і сучаснае развіццё Турава, старажытнага горада Беларускага Палесся, радзімы Кірылы Тураўскага, вядомага свяціцеля нашай зямлі. Славутасцю горада з'яўляецца таксама каменны крыж на Барысаглебскіх могілках, які вырастае з зямлі і які стаў адным са знакавых турыстычных і рэлігійных аб'ектаў.
Для шырокага кола чытачоў.
Кніга прысвечана гісторыі Лошыцкага маёнтка – помніка сядзібна-паркавага мастацтва Беларусі XVIII–XIX стст. Лес гэтага маёнтка, які сёння знаходзіцца ў межах Мінска, звязаны са шматлікімі імёнамі славутых людзей. Гэта прадстаўнікі шляхетных родаў Друцкіх-Горскіх, Прушынскіх, сусветна вядомыя навукоўцы Мікалай Вавілаў, Аляксей і Эма Сюбаравы, Анатоль Валузнёў, класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і інш.
обслуговування користувачів до 17:45
обслуговування користувачів
призупиняється